Выбор команды Куфара

Праектар Transjee: калі хочаш паклікаць сяброў на кіно

Ганна Касцюкевіч, data-аналітык Куфару – пра гаджэт, з якім можна зрабіць кінатэатр у сваёй кватэры:

– Я аматар кіно. І ў мяне шмат сяброў, з якімі мне падабаецца бавіць час разам. Таму паўстала пытанне, як аб’яднаць адно з другім. Тым больш, не заўжды рэпертуар мінскіх кінатэатраў мяне задавальняе – часам лепшыя і найбольш актуальныя кінастужкі ці серыялы прасцей адшукаць у інтэрнэце, каб зладзіць утульны кінапрагляд дома.

Transjee 4300

У выніку прыйшла да ідэі набыць праектар. Як іх выбраць, на што трэба звярнуць увагу найперш – пра ўсё гэта я не мела аніякага ўяўлення. Вырашыла спачатку пасёрфіць па Куфары і паглядзець, што увогуле прадаецца. Была не супраць набыць і патрыманы праектар, бо мела абмежаваны бюджэт і баялася, што яны ўсе вельмі дорага каштуюць.

Але ў выніку знайшла на Куфар Маркеце новы праектар, які меў вельмі прывабны кошт. Замовіла яго анлайн, аднак потым, калі са мной звязаўся прадавец, каб дамовіцца пра дастаўку, то ён мне параіў іншую мадэль – яна больш адпавядала маім чаканням як па кошце, так і па тэхнічных характарыстыках.

Transjee 4300

Недарагі, невялікі – але з падрымкай фармату Full HD, суадносінамі бакоў экрана 4:3/16:9, яркасцю экрана 4600 люмен, на тэхналогіі LCD. Карацей кажучы, аптымальныя суадносіны кошта і якасці.

Так і з'яўвіўся ў мяне дома праектар Transjee 4300.

Transjee 4300

З надыходам шэрых восеньскіх дзён хочацца глядзець фільмы пра лета. Адным з такіх стаў «Сябар маёй сяброўкі» рэжысёра Эрыка Ромера. Сюжэт не самы складаны – пра адносіны маладых людзей, які добра раскрывае норавы 80-х гадоў. Падзеі фільма адбываюцца ў курортным горадзе непадалёк ад Парыжа – і як жа прыемна было на такім вялікім экране адчуць цеплыню ад яркай карцінкі, а таксама ўспомніць сваё лета.
Выбор команды Куфара